«Хай вымятаюцца». Вярхоўны лідар Ірана заявіў, што Захад не павінен умешвацца ў справы Блізкага Усходу
Аятала Алі Хаменеі пракаментаваў смерць лідара ліванскай групоўкі «Хезбала» Хасана Насралы і агульную сітуацыю ў рэгіёне.
02.10.2024 / 12:55
Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP
Ён сказаў, што ў напружанасці на Блізкім Усходзе вінаватыя «ЗША і некаторыя еўрапейскія краіны, якія робяць фальшывыя заявы, што могуць прынесці ў рэгіён мір і спакой», піша Бі-бі-сі.
Хаменеі заявіў, што краіны Захаду «павінны вымятацца» з Блізкага Усходу, каб краіны рэгіёну маглі жыць у міры.
Ён дадаў, што аплаквае смерць Насралы, аднак вырашыў не пераносіць сустрэчу з іранскімі лідарамі, бо жалоба для Ірана павінна стаць «аднаўляльнай і рухаючай сілай».
Па даных агенцтва Reuters, ракетны ўдар Ірана па Ізраілі ў аўторак вечарам быў нанесены па загадзе Хаменеі, які прымае ўсе ключавыя рашэнні ў краіне.
Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі загінуў адзін палесцінец і пацярпелі двое ізраільцян