Еўрасаюз скараціў штат у мінскім прадстаўніцтве
Частку супрацоўнікаў прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску перавялі ў Брусель. Гэтую інфармацыю пацвердзіў 1 кастрычніка выдання «Позірк» афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.
01.10.2024 / 16:45
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Luis Boza/NurPhoto via Getty Images
Паводле яго, гэтая мера абумоўленая сённяшняй сітуацыяй у Беларусі і ўзроўнем двухбаковых адносін Мінска і Еўрасаюза.
Пры гэтым, адзначыў Петэр Стана, адкліканыя супрацоўнікі працягнуць у Бруселі «сваю важную працу, звязаную з Беларуссю».
Стана паведаміў, што Еўрасаюз «адаптуе сваю дыпламатычную прысутнасць у трэціх краінах у адпаведнасці з неабходнасцю і знешнімі абставінамі», аднак «пытанні арганізацыі працы прадстаўніцтва ЕС з’яўляюцца ўнутранай справай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і, як правіла, публічна не абмяркоўваюцца».
«Палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застаецца нязменнай. У прыватнасці, Еўрасаюз па-ранейшаму прыхільны да падтрымкі народа Беларусі», — падкрэсліў прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Літва пабачыла ў закліках Рыжанкова рэкламны ход, а то і правакацыю
Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць
Латушка адказаў тым, хто крытыкуе стратэгію ціску на Лукашэнку
Латушка прапанаваў еўрапейцам запрасіць Рыжанкова пры адной умове