Быў ксяндзом — стаў шматдзетным бацькам. Былы святар расказаў, што яго да гэтага падштурхнула

У Каталіцкай царкве ёсць выпадкі сыходу са святарства і манаства, але адкрыта казаць пра гэта не прынята. Выданне Katolik.life знайшло аднаго з такіх былых святароў, які расказаў сваю гісторыю.

30.09.2024 / 22:11

Хатні алтар аднаго з былых святароў

Сваю гісторыю выданню расказаў Валянцін, які пакінуў святарства пасля двух гадоў служэння. Гэта адбылося больш за дзесяць гадоў таму. Цяпер ён мае сям'ю, працуе кіроўцам-дальнабойнікам.

Пра сваю сям'ю Валянцін расказваць не стаў — каб хтосьці не ўспрыняў гэта як рэкламу. Але калі ён быў святаром, адбылося так, што ён закахаўся:

«Па-чалавечы пакахаў дзяўчыну. І тады зразумеў, што не магу служыць і Богу, і мамоне. Усе мае думкі пра веру, пра служэнне, пра Бога пераключыліся на яе. Фізіялогія, псіхалогія, эмацыйны складнік, які захоплівае чалавека ўраз. Хто быў закаханым — той зразумее».

Валянцін кажа, што супраціўляўся гэтым думкам і гэтаму стану, прасіў Бога накіраваць:

«Разумеў, што трэба было выбраць нейкае адно служэнне. Я размаўляў пра гэта са сваім начальствам, але не ўбачыў падтрымкі. Я прасіў пра духоўныя практыкі, рэкалекцыі, заняткі. Але час тады быў складаны, было крыху не да мяне. У выніку я сам прыняў рашэнне, і нікога не вінавачу».

Як адзначае Валянцін, сыходу са святарства не папярэднічаў які-кольвек «крызіс веры», не паўстаў ён і потым:

«Былі моманты, калі я хаваўся ў цені ад Божага святла, але ніколі не адчуваў, каб Бог мяне пакінуў. Я адчуваю сябе любімым дзіцём Бога, Ён мяне засцерагае і любіць да гэтага часу. Нічога не змянілася. Я бачу, што Гасподзь накіроўвае мяне і ўдзячны Яму за гэта».

Што тычыцца паклікання, то цяпер Валянцін бачыць яго ў тым, каб верыць, служыць Богу і бліжняму:

«Ты святар, ты настаўнік, ты шахцёр, ты дворнік… Служыць на тым месцы, на якім Бог цябе паставіў. Я зразумеў, што сустрэў чалавека, які ва мне мае патрэбу. Напэўна, гэта ў пакліканні галоўнае. Я быў шчаслівы ў святарстве, але і не стаў нешчаслівы, калі стварыў сям'ю. Гэта таксама выдатна, і трэба радавацца таму, дзе ты ёсць, дзе цябе паставіў Бог».

Валянцін адзначае, што ягонае духоўнае жыццё практычна не змянілася: па нядзелях — святая Імша, штодзённая малітва па Брэвіярыі.

У той жа час ёсць выпадкі, калі сыходу святароў папярэднічала «страта веры», а ўжо потым яны заводзілі сем'і. 

У Польшчы ў доме ў ксяндза знайшлі мёртвага мужчыну ў кайданках і стрынгах. Святар спаў побач у касцюме трусіка

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк пасля звальнення з Чырвонага касцёла завёў канал у ютубе

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

«Тое, што я руская, было відаць адразу». Турыстка з Масквы паскардзілася, што яе выгналі з касцёла ў Беларусі

Nashaniva.com