У Рыме беларус выйшаў з турмы і з'ехаў, угнаўшы машыну яе супрацоўніка

У Рыме беларус выйшаў з турмы і паехаў дадому, угнаўшы машыну супрацоўніка гэтай пенітэнцыярнай установы. Пра гэты незвычайны выпадак паведамляе газета Repubblica, піша сайт «Беларусь і свет».

30.09.2024 / 16:57

Здымак ілюстрацыйны. Фота: o-mostovskom.su

Паведамляецца, што беларус быў вызвалены з турмы «Рэбібія», якая знаходзіцца ў аднайменным раёне італьянскай сталіцы. Адразу пасля вызвалення ён выкраў аўтамабіль аднаго з супрацоўнікаў турмы, які стаяў непадалёк.

Момант крадзяжу быў зафіксаваны камерамі відэаназірання ўстановы. У тую ж ноч мужчыну пачалі шукаць. Праз некаторы час яго арыштавалі, аднак машыну знайсці так і не ўдалося.

У Скідзелі даішнікі ў пагоні стралялі па колах — аказалася, кіроўца спяшаўся на дыскатэку

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам

У Германіі тры чалавекі атрымалі рэальныя тэрміны за экспарт люксовых аўто праз Беларусь у Расію

Nashaniva.com