На знішчаным украінцамі расійскім складзе боепрыпасаў у Таропцы маглі захоўвацца ракеты з Беларусі
Вайсковы склад у Таропцы Цвярской вобласці захоўваў ракеты, прывезеныя з Беларусі, паведаміла Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. Паводле яе інфармацыі, незадоўга да налёту беспілотнікаў на арсенал на станцыю Старая Таропа адбываліся пастаўкі боепрыпасаў для ЗРК з 1562-й асобнай зенітнай рамонтна-тэхнічнай базы пад Асіповічамі.
30.09.2024 / 16:01
Адзін са спадарожнікавых здымкаў з месца паражэння арсенала ў Таропцы. Фота: Maxar
Па звестках групы Conflict Intelligence Team, у Таропец сапраўды дастаўлялі ракеты, якія прайшлі тэхнічнае абслугоўванне на базе пад Асіповічамі. На такіх базах у рамках тэхнічнага абслугоўвання ракет замяняюцца зношаныя элементы і правяраецца працаздольнасць усіх сістэм.
Арсенал у Таропцы быў атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі ў ноч на 18 верасня, ударам быў выкліканы магутны пажар з дэтанацыяй боепрыпасаў. У выніку маглі быць знішчаная боепрыпасы з каля паловы складоў.
З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ з канчатковымі вынікамі ўдару па складзе ў Таропцы. Яны ўражваюць
Брытанская разведка: Атака на арсенал у Таропцы парушыць дзеянні расійскіх войскаў
Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант
З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ наступстваў украінскага ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы
Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці