SpaceX запусціла місію па выратаванні астранаўтаў, якія затрымаліся на МКС

Кампанія Ілана Маска SpaceX у суботу запусціла ракету-носьбіт Falcon 9 з касмічным караблём Crew Dragon да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), піша «Голас Амерыкі». У гэтага карабля будзе дадатковая місія.

28.09.2024 / 23:00

Суніта Уільямс і Бутч Уілмар перад вылетам у космас. Фота: Joe Raedle/Getty Images

У складзе экіпажа касмічнага карабля — два чалавекі замест чатырох. Два месцы вырашылі зарэзерваваць для вяртання на зямлю астранаўтаў Суніты Уільямс і Бутча Уілмара, якія затрымаліся на станцыі нашмат даўжэй, чым планавалася.

Гэтыя астранаўты прыбылі на МКС на караблі Starliner вытворчасці Boeing у пачатку чэрвеня і павінны былі правесці на арбіце ўсяго тыдзень. Але пры стыкоўцы са станцыяй у Starliner узніклі праблемы з рухальнай сістэмай. У NASA палічылі яго небяспечным для вяртання астранаўтаў на зямлю і вырашылі адправіць іх дадому на караблі галоўнага канкурэнта Boeing у космасе — SpaceX.

У выніку замест тыдня Уільямс і Уілмару давядзецца затрымацца на станцыі ажно на 8 месяцаў. Карабель Crew Dragon вернецца на Зямлю толькі ў лютым 2025 года.

Амерыканскія астранаўты думалі злётаць у космас на восем дзён, а завіслі, напэўна, на восем месяцаў

Амерыканскія астранаўты завіслі на арбіце і не могуць вярнуцца дадому

Касмічныя турысты, якія выходзілі ў адкрыты космас, вярнуліся на зямлю

Касмічны карабель Starliner вярнуўся на Зямлю

Nashaniva.com