У Беларусі ствараецца вайсковае падраздзяленне з кантрактнікаў

У Беларусі створана новае вайсковае падраздзяленне, укамплектаванае кантрактнікамі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

24.09.2024 / 14:47

Фота: БелТА

«Шукаючы добрых спецыялістаў, мы вырашылі стварыць яшчэ адно падраздзяленне. З тых разумных, талковых, моцных людзей, але ўжо дарослых, на кантрактнай аснове, якія прайшлі калісьці службу ў арміі ці ў нейкіх падраздзяленнях», — цытуе словы ягоная прэс-служба.

Што гэта за падраздзяленне, якія яго задачы, не паведамляецца.

Лукашэнка: Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

У Беларусь зноў заляцеў шахед. У гэты ж час у небе быў верталёт Лукашэнкі

Nashaniva.com