З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ з канчатковымі вынікамі ўдару па складзе ў Таропцы. Яны ўражваюць

Знішчэнне 18 верасня 107-га арсенала Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны Расіі ў Таропцы стала сур'ёзнай стратай для расійскай ваеннай інфраструктуры. Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі ў высокім разрозненні паказваюць маштаб разбурэнняў.

23.09.2024 / 22:25

Як выглядае, у арсенале знішчаныя склады, разбураная інфраструктура і страчаны вялікі чыгуначны састаў.

Асаблівую ўвагу прыцягвае самая новая і ўмацаваная частка арсенала — большасць сховішчаў ці цалкам знішчаныя, ці атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. На месцы аднаго з іх засталася велізарная варонка, якая сведчыць пра моцны выбух. Некалькі бункераў усё ж такі захаваліся, але, магчыма, яны былі пустыя.

Удар па гэтым складзе з'яўляецца стратэгічна важнай падзеяй, якая можа аслабіць расійскія сілы на пэўны перыяд, асабліва ў кантэксце актыўных баявых дзеянняў ва Украіне.

Паводле Інстытута вывучэння вайны (ISW), удар Украіны 18 верасня па расійскім складзе ракет і боепрыпасаў каля Таропца ў Цвярской вобласці меў значныя наступствы для расійскіх войскаў.

Эксперты мяркуюць, што ў выніку гэтага ўдару былі знішчаныя запасы боепрыпасаў, якіх хапіла б на 2−3 месяцы ваенных дзеянняў.

Гэта можа істотна паўплываць на аперацыі Расіі ў найбліжэйшыя месяцы, бо аднаўленне такіх аб'ёмаў боепрыпасаў патрабуе часу і рэсурсаў.

Брытанская разведка: Атака на арсенал у Таропцы парушыць дзеянні расійскіх войскаў

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ наступстваў украінскага ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці

Nashaniva.com