«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»

У новым выпуску ТОКу былы вядучы «Зоны Х» і былы палітзняволены Дзмітрый Лукша ацаніў работу фронтмэнаў беларускай прапаганды.

25.09.2024 / 23:16

Ігар Тур (злева) і Рыгор Азаронак. Фота: скрыны відэа АНТ і СТБ

У ходзе размовы Дзмітрый Лукша параўнаў працу Ігара Тура і Рыгора Азаронка. Па яго словах, нягледзячы на тое, што да Ігара Тура шмат пытанняў адносна зместу яго выступленняў, «ён гэта робіць акуратна»:

«Ён не выклікае да сябе агіды. Хаця б на яго прыемна глядзець. Гледзячы на яго, ты не забываешся, што гэта чалавек з экрану. Што гэта лідар якіх бы там ні было меркаванняў. На яго будзе прыемна глядзець чалавеку, які, магчыма, не асабліва пагружаецца ў тое, што ён гаворыць, павярхоўна глядзіць выпускі Ігара Тура.

@tokbelarus Мнение экс-ведущего БТ об Игоре Туре и их сходстве #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ transgender - &lt3

Гэта якасная прапаганда. Па-рознаму можна ставіцца да таго, якая ў яго начынка, але прынамсі гэта якасна, прыгожа, стылёва», — выказвае сваё меркаванне Лукша.

У той жа час, калі паглядзець на Рыгора Азаронка, то складваецца іншае меркаванне:

«Вазьмі майго п'янага суседа з Трактарнага завода і пастаў яго побач з Рыгорам: знайдзі дзевяць адрозненняў. Дык сусед, можа, менш нейкіх паскудных слоў скажа».

«Навошта мне гэты бруд глядзець? Ты павінен не забывацца, што ў першую чаргу працуеш на тэлебачанні. На цябе павінна быць прыемна глядзець», — лічыць Лукша.

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Як Азаронак стаў такім? Новыя факты з біяграфіі самага адданага Лукашэнку прапагандыста

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

Nashaniva.com