Беларус пераадолеў 1000 паверхаў менш чым за 5 гадзін. І гэта не проста так
Сёння ў ГЗЦ Galleria Minsk спартсмен-аматар Яўген Мельнікаў паставіў новы нацыянальны рэкорд. У рамках дабрачыннага праекта Quatrium Challenge ён пераадолеў 1000 паверхаў на трэнажоры-лесвіцы. Мерапрыемства было арганізавана ў падтрымку 12-гадовай Кіры Любянец, якой патрэбен спецыяльны электравазок, піша «Анлайнер».
21.09.2024 / 21:46
На пераадоленне 1000 паверхаў (3000 метраў) Яўгену спатрэбілася 4 гадзіны 46 хвілін.
Паводле ўмоваў, кожны ахвотны мог праверыць свае сілы на свабодных трэнажорах і далучыцца да дабрачыннага збору.
Грошы збіраюцца для 12-гадовай дзяўчынкі з Ліды Кіры Любянец. У дзяўчынкі вельмі складаны дыягназ: спіннамазгавая грыжа паяснічна-крыжовага аддзела хрыбта з вялым парэзам ніжніх канечнасцяў.
Каб зрабіць жыццё крыху камфортнейшым і лепшым, дзяўчынцы вельмі патрэбны спецыяльны электравазок.
Для сабачак і коцікаў. Ці засяліліся ў новую рэзідэнцыю Лукашэнкі дабрачынныя фонды?
Франак Вячорка аддае свой гадзіннік на дабрачынны аўкцыён
Гісторыя з хэпі-эндам: кінуты пасля фестывалю Pets Fest сабака атрымаў новы дом