Брытанская разведка: Атака на арсенал у Таропцы парушыць дзеянні расійскіх войскаў
Брытанская вайсковая разведка апублікавала аналіз наступстваў украінскага ўдару па арсенале пад горадам Таропцам Цвярской вобласці, які адбыўся ў ноч на 18 верасня.
21.09.2024 / 19:23
Як сцвярджаецца ў аглядзе, на гэтым аб’екце «амаль напэўна» захоўваліся боепрыпасы розных калібраў для выкарыстання на фронце, а таксама ракеты і планерныя бомбы, якія выкарыстоўваюцца на найбліжэйшых аэрадромах. Ёсць таксама паведамленні, што там нібыта знаходзіліся боепрыпасы з Паўночнай Карэі.
Гэта адзін з найбуйнейшых стратэгічных складоў боепрыпасаў у Расіі, і па даных брытанскай разведкі, там захоўвалася каля 30 тысяч тон боепрыпасаў.
З высокай імавернасцю захоўванне боепрыпасаў пад адкрытым небам выклікала ланцуговую рэакцыю выбухаў, якая закранула сістэму бункераў, што прывяло да страты «вялікай колькасці боепрыпасаў».
Брытанская разведка адзначае, што, хоць арсенал з'яўляецца часткай шырокай сеткі забеспячэння, гэтая страта, з высокай імавернасцю, парушыць расійскія сухапутныя аперацыі, асабліва ў Курскай вобласці.
Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант
З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ наступстваў украінскага ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы
Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці