Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах

Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што ў выніку ўдару расійскай арміі па доме састарэлых у Сумах загінуў адзін чалавек, яшчэ 13 параненыя. 

19.09.2024 / 19:45

Фота: Суспільне Суми

Загінулай аказалася 78-гадовая жанчына.

Ратавальнікі паведамляюць, што з будынка эвакуявалі 147 чалавек, часткова разбураныя тэхнічны і пяты паверхі.

Фота: Суспільне Суми

Асноўны ўдар прыйшоўся на верхнія паверхі будынка, у якім жыў 221 чалавек пажылога ўзросту, з их 87 — маламабільныя. На пятым паверху ў момант удару знаходзіліся 24 чалавекі.

Фота: Суспільне Суми

Паводле службы па надзвычайных сітуацыях, людзей пад заваламі няма.

Прадстаўнік аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Северск» Вадзім Мыснік заявіў, што «расійскія вайскоўцы абстрэльваюць Сумскую вобласць, бо бачаць поспехі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці Расіі».

Ён таксама адзначыў, што расійская армія скараціла колькасць мінамётных абстрэлаў памежных раёнаў Сумшчыны і спыніла выкарыстанне карэктаваных авіябомбаў (КАБ) па Харкаўскай вобласці.

Міністэрства абароны РФ раней заяўляла, што расійскія вайскоўцы «наносяць агнявое паражэнне праціўніку ў раёне дзяржаўнай мяжы і па рэзервах на тэрыторыі Сумскай вобласці».

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант

Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?

Украіна падала саюзнікам спіс цэляў, па якіх хацела б біць дальнабойнымі ракетамі

«Не слухайце тых, хто не верыць у поспех. Стратэгія Захаду ва Украіне працуе»

Nashaniva.com