Гарадзенку з хатняй хіміі будуць судзіць паўторна. За «паклёп на Лукашэнку» ёй пагражае да 6 гадоў

Наталлю Антонаву затрымалі падчас рэйда на салідарных з палітвязнямі і, падобна, нешта знайшлі ў яе гаджэтах.

17.09.2024 / 11:55

Наталія Антонава. Фота з яе фэйсбука

Наталлі Антонавай 64 гады. Яна з Гродна. Наталля гандлявала вырабамі са скуры і футра ды купальнікамі ў гандлёвым цэнтры ў Гродне.

Наталлю ўпершыню затрымалі 17 лістапада 2022 года. Яе вінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах у Гродне. Тады Антонавай прысудзілі тры гады хатняй хіміі.

Наступны раз яе затрымалі падчас рэйду на салідарных з палітвязнямі ў студзені 2024 года.

Спачатку праваабаронцы меркавалі, што Наталлю Антонаву вінавацяць у здрадзе дзяржаве, але гэта версія не пацвердзілася. Вядома, што пасля яе выпусцілі, але ў лютым 2024 года арыштавалі за «парушэнне рэжыму» і больш не выпусцілі.

Наталлю Антонаву абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суд над жанчынай пачнецца 4 кастрычніка 2024 года ў Гродзенскім абласным судзе. Ёй пагражае да шасці гадоў калоніі.

Судзіць яе будзе Аляксандр Козел, які раней працаваў у судзе Карэліцкага раёна.

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Nashaniva.com