Абвінавачаны ў замаху на Волкава мільярдэр Неўзлін звярнуўся ў літоўскую паліцыю
Гітанас Наўседа сказаў, што яшчэ разгледзіць інфармацыю, што напад на Волкава мог арганізаваць іншы апазіцыянер Неўзлін.
16.09.2024 / 13:07
Леанід Неўзлін, фота Navalny.com
Абвінавачаны ў замаху на Волкава мільярдэр Неўзлін звярнуўся ў літоўскую паліцыю, піша Delfi.lt.
▪Літва аказалася ў эпіцэнтры высвятлення стасункаў паміж расійскімі апазіцыянерамі. Фонд барацьбы з карупцыяй, які знаходзіцца ў Вільні, абвінаваціў крытыка Уладзіміра Пуціна Неўзліна, які жыве ў Ізраілі, у тым, што ён замовіў напад на Волкава ў сакавіку 2024 года.
Леанід Неўзлін звярнуўся ў Літоўскае бюро крымінальнай паліцыі.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што яшчэ разгледзіць інфармацыю пра тое, што напад на Волкава мог арганізаваць іншы апазіцыянер Неўзлін.
«Мы заўсёды будзем падтрымліваць апазіцыю, якая змагаецца з пуцінскім рэжымам, мы адказна разгледзім усе заявы аб тым, хто і што арганізаваў. Літва будзе дзяржавай, у якой зможа свабодна дзейнічаць свабодная апазіцыя, знаходзіцца ў бяспецы, і гэта справа гонару нашай цывілізаванай дэмакратычнай дзяржавы. Я кажу не толькі пра расейскую апазіцыю, але і пра беларускую апазіцыю ў Літве», — сказаў Наўседа.
Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»
Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?