Украіна выкарыстоўвае гульнявую прыстаўку для ваенных мэтаў

З дапамогай партатыўнай гульнявой сістэмы Steam Deck дыстанцыйна кіруюць кулямётнымі сістэмамі на полі бою.

13.09.2024 / 17:11

Выкарыстанне гульнявой кансолі Steam Deck для дыстанцыйнага кіравання баявымі турэлямі. Фота: скрын відэа United24media / Х 

Аб незвычайным выкарыстанні партатыўнай кансолі Steam Deck, якая выкарыстоўваецца для такіх папулярных відэагульняў, як Halo, Elden Ring і Stardew Valley, паведамляе Business Insider.

«Мяркуючы па ўсім, Украіна выкарыстоўвае вельмі папулярную сістэму відэагульняў для незвычайнай мэты: дыстанцыйнага кіравання баявымі турэлямі. Выкарыстанне платформы Steam Deck для кіравання беспілотнымі кулямётнымі сістэмамі падкрэслівае ўплыў сучасных тэхналогій на вайну ва Украіне», — адзначана ў публікацыі.

Аўтар матэрыялу спасылаецца на відэа, якое ў сацыяльных сетках распаўсюдзіла ўкраінская дзяржаўная платформа United24 Media.

The Armed Forces of Ukraine have begun deploying remote turrets controlled via a Steam Deck. pic.twitter.com/Lhq6RmppPW

— UNITED24 Media (@United24media) September 8, 2024

У відэа адзначаецца, што кансоль выкарыстоўваюць для дыстанцыйна кіруемай баявой турэлі «Шабля», якая была распрацавана ўкраінскімі інжынерамі і ўхваленая для выкарыстання і серыйнай вытворчасці ў пачатку гэтага года. Гэтая сістэма — адзін з першых робатаў на перадавой, які прызначаны для ўтрымання, навядзення і стральбы з кулямётаў.

Выкарыстанне такой сістэмы дазваляе трымаць байцоў далей ад баявых дзеянняў, ратуючы іх жыццё. Акрамя гэтага, «Шабля» абсталявана цеплавізарам і камерамі з шырокім вуглом агляду для вызначэння месца знаходжання ворага і нацэльвання на яго. Яна можа страляць на адлегласць да 5 кіламетраў.

Аўтар удакладняе, што ўпершыню інфармацыя аб выкарыстанні Steam Deck у баявых дзеяннях з'явілася яшчэ ў мінулым годзе.

«Мы збіраем іх, як IKEA». Украіна пры дапамозе заходніх тэхналогій сама стварае дроны, якімі атакуе Расію

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава

Nashaniva.com