Вывезлі з Беларусі маці былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай
Пра выезд за мяжу Людмілы Класкоўскай, маці былой палітзняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай, паведамляе «Новы час».
11.09.2024 / 21:15
23 студзеня гэтага года жанчыну затрымліваў КДБ у рамках масавай аблавы на сваякоў палітвязняў. Пенсіянерку абвінавацілі ў атрыманні дапамогі «ад экстрэмісцкіх арганізацый»: у кватэры Людмілы прайшоў ператрус, а яе саму прымусілі падпісаць падпіску аб неразгалошванні.
Пасля допыту 67-гадовую жанчыну выпусцілі, але сказалі чакаць позву ў суд.
Цяпер Людміла Класкоўская ў бяспецы разам са сваёй дачкой, якая жыве ў Швейцарыі. Анансуецца, што ў найбліжэйшы час яна сама падрабязна раскажа «Новаму часу», што азначае цяпер быць сваяком палітвязня ў Беларусі і ўвесь час сутыкацца праз гэта з ціскам з боку сілавікоў.
Вярнулася ў Мінск па візу і трапіла за краты. Гісторыя адной зняволенай