Райцэнтр Лоеў паменшылі на 35 гектараў

11.09.2024 / 17:33

Новыя межы Лоева. Малюнак: фрагмент карты з прававога акту

Рашэннем Гомельскага абласнога савета дэпутатаў ад 30 жніўня 2024 года № 51 памянялі адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Гэтае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам, гарадскі пасёлак Лоеў, які з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Лоеўскага раёна, становіцца на 34,83 гектара меншым. Ягоная тэрыторыя памяншаецца з 689,14 га да 654,31 га, а тое, што ад горада адбіраецца, пераходзіць у склад прылеглага Колпенскага сельсавета.

Зямлі, аднак, Лоеў пры гэтым не траціць, бо пры параўнанні дзвюх картаў Лоеўскага раёна да цяперашняй змены і пасля яе бачна, што згаданыя 34,83 гектара — тэрыторыя, якая прыпадае не на сушу, а на водную паверхню Дняпра, піша сайт «Беларусь и мир».

Як трапіць з Мінска ў Варшаву па вадзе? Нялёгка, але тэарэтычна магчыма

У дзявочы інтэрнат у Лоеве засялілі спецназ

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!

Nashaniva.com