Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

А ў патрыятычнай песні, напісанай у гонар палітыка, схавана цікавая дэталь.

07.09.2024 / 17:59

Сяргей Чалы. Скрын відэа выпуску навін

У выпуску навін Беларускага расследавальніцкага цэнтра аналітык Сяргей Чалы тлумачыць, чаму раней казаў, што Лукашэнка не пойдзе на выбары. Па-першае, ён так і не перажыў псіхалагічную траўму 2020 года. Па-другое, яму лянота і цяжка займацца мікраменеджментам. Дый юрыдычны механізм выбудаваны — Усебеларускі народны сход, дадатковыя артыкулы ў Крымінальным кодэксе для абароны былога прэзідэнта і яго сям'і.

У адказах Лукашэнкі на пытанні людзей на сустрэчах Чалы падкрэслівае тры новыя тэзісы:

Аналітык лічыць, што на Лукашэнку ціснуць дзве групы ў яго атачэнні — адныя баяцца, што прападуць без яго і просяць застацца, працягваць жорсткую лінію, а другія прапануюць пакінуць пасаду і пачаць нармалізоўваць палітыку.

«Я па-ранейшаму лічу, што Лукашэнка больш не хоча ўдзельнічаць ні ў якіх выбарах. Сітуацыя такая, што чым даўжэй Лукашэнка марудзіць і сумняецца, ісці ці не ісці, тым аб'ектыўна больш аргументаў на карысць таго, каб не ісці. Таму што тым болей ён выглядае не як некалі малады і энергічны лідар, а як хворы і нерашучы стары», — кажа Чалы.

Ён іранічна падмеціў, што ў выпадку замены Лукашэнкі пераемнікам нават словы патрыятычнай песні, напісанай у яго гонар, мяняць не давядзецца. Там спяваецца «Бацька ў нас круты» — калі на месца Лукашэнкі прыйдзе кіраўнік яго Адміністрацыі Дзмітрый Круты, то і праблемы няма.

Для сабачак і коцікаў. Ці засяліліся ў новую рэзідэнцыю Лукашэнкі дабрачынныя фонды?

Лукашэнка ўводзіць новы артыкул у Крымінальны кодэкс — да 8 гадоў зняволення за пагрозы былому прэзідэнту і членам яго сям'і

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Nashaniva.com