У Мінску выпаў «град з гарошыну», з-за чаго на 50 хвілін спыняўся транспарт

У панядзелак пасля абеду на сталіцу Беларусі абрынуўся град. Па словах відавочцаў, у некаторых раёнах Мінска назіралі толькі дождж, а ў некаторых — сапраўдныя кавалкі лёду. Як заўсёды, актыўныя карыстальнікі сацсетак не засталіся ўбаку і падзяліліся ўбачаным, піша Telegraf.news.

02.09.2024 / 20:23

У «Мінсктрансе» паведамілі, што «ў сувязі з умовамі надвор'я» давялося спыніць рух грамадскага транспарту, з-за чаго некаторыя беларусы чакалі трамваі, аўтобусы і тралейбусы са спазненнем да 50 хвілін.

@paveldolgushov #минск#непогод#град ♬ оригинальный звук - Павел Долгушов

@_remont_minsk_ Минск. Погода. Град с горошину. #погода #Минск #град#мнег#дождь#интересное ♬ оригинальный звук - Танцевальная Музыка

Мінск зноў накрыла моцная залева, некаторыя вуліцы затапіла

На Маладзечна абрынулася такая моцная залева, што ваду з падворкаў адпампоўвалі 11 гадзін

Магутная залева ледзь не змыла вёску ў Гродзенскім раёне

Станцыі мінскага метро больш не будзе затапляць? Вось што перарабілі

Да 15 тысяч за рамонт. Што з аўто, затопленымі падчас моцнай залевы ў Мінску?

Nashaniva.com