Мінскае «Дынама» будзе гуляць у асноўным раўндзе Лігі канферэнцый. І гэта някепска

Апошні раз у асноўным раўндзе еўракубкаў беларускія клубы гулялі шэсць год таму.

29.08.2024 / 22:53

Фота з сайта: Football.by

Што праўда, бельгійскі «Андэрлехт» прайсці не ўдалося. Тыдзень таму «Дынама» прайграла 0:1, сёння ў Бельгіі «Андэрлехт» таксама выйграў з лікам 1:0. 

Такім чынам бельгійскі клуб згуляе ў асноўным раўндзе Лігі Еўропы, а «Дынама» будзе выступаць у асноўным раўндзе Лігі канферэнцый — трэцім па прэстыжнасці еўракубку.

Лёсаванне пройдзе ў гэту пятніцу. «Дынама» атрымае шэсць супернікаў. Тры матчы пройдуць на нейтральным полі ў Азербайджане, а тры — у гасцях.

«Дынама» пачынала выступ з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Прайшло армянскі «Пюнік», у другім раўндзе прайграла балгарскаму «Лудагорцу», у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы прайшло па суме двух матчаў гібралтарскі «Лінкальн».

Беларускі клуб апошні раз гуляў у групавым турніры ў сезоне 2018-2019 (БАТЭ ў Лізе Еўропы). З таго часу беларускія дружыны ў еўравосень не прабіваліся.

Прайшло лёсаванне Лігі чэмпіёнаў, якая сёлета пройдзе па новых правілах

Камісія Шведа толькі цяпер дазволіла вярнуцца ў футбол экс-капітану зборнай Беларусі. А ён ужо скончыў кар'еру

Памёр Свэн-Ёран Эрыксан

Nashaniva.com