Лукашэнка зрабіў новыя прызначэнні ў войску

Лукашэнка сваімі ўказамі 27 жніўня зрабіў перастаноўкі ва Узброеных сілах Беларусі. 

27.08.2024 / 17:40

Генерал-маёр Уладзімір Белы. Фота: БелТА

Генерал-маёр Уладзімір Белы прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС РБ.

На вызваленую Белым пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл прызначаны генерал-маёр Вадзім Сураў, які дагэтуль займаў пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл.

На ранейшай пасадзе Сурава заменіць палкоўнік Аляксандр Агейчык.

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Генштаб: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, як у Курскай вобласці, далі б людзям зброю

Мінабароны анансавала стварэнне сістэмы барацьбы з дронамі

Nashaniva.com