Пяскоў: Сустрэчы Дурава і Пуціна ў Баку не было

Сустрэчы кіраўніка Telegram Паўла Дурава і Уладзіміра Пуціна ў Баку не было. Пра гэта заявіў сёння прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе блізкі да Крамля тэлеграм-канал Пул №3.

26.08.2024 / 12:39

Павел Дураў. Фота: AOP.Press / Corbis via Getty Images

«Мы пакуль не ведаем, у чым канкрэтна абвінавачваецца Дураў, мы не чулі пакуль ніякіх афіцыйных заяў на гэты конт. І перад тым, як нешта казаць, трэба дачакацца высвятлення сітуацыі: што ж менавіта спрабуюць інкрымінаваць Дураву. Без гэтага, напэўна, было б няправільна рабіць нейкія заявы», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

На мінулым тыдні выказвалася меркаванне, што Пуцін і Дураў сустрэліся ў Азербайджане. Кіраўнік Расіі прыляцеў туды з Масквы з візітам да Ільхама Аліева, а Павел Дураў прыляцеў прыватна з Дубая.

Пасля Дураў адправіўся ў Парыж, дзе і быў затрыманы ўвечары ў суботу. Сёння стала вядома, што ўтрыманне яго пад вартай працягнута на 96 гадзін.

Стала вядома асоба 24-гадовай дзяўчыны, якую затрымалі разам з Дуравым

Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава

Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце

Дураву прадоўжылі тэрмін утрымання пад вартай у Францыі

Nashaniva.com