Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава
«Абсурдна сцвярджаць, што платформа або яе ўласнік нясуць адказнасць за злоўжыванні на гэтай платформе».
25.08.2024 / 22:26
Павел Дураў. Фота: AOP.Press / Corbis via Getty Images
Вось яго поўны тэкст:
«Telegram выконвае законы ЕС, уключаючы Закон аб лічбавых паслугах — яго мадэрацыя адпавядае галіновым стандартам і пастаянна ўдасканальваецца.
Генеральнаму дырэктару Telegram Паўлу Дураву няма чаго хаваць, і ён часта падарожнічае па Еўропе. Абсурдна сцвярджаць, што платформа або яе ўласнік нясуць адказнасць за злоўжыванні на гэтай платформе.
Амаль мільярд карыстальнікаў па ўсім свеце выкарыстоўваюць Telegram як сродак зносін і крыніцу важнай інфармацыі.
Мы чакаем скарэйшага вырашэння гэтай сітуацыі. Telegram застаецца з усімі вамі».
Нагадаем, 24 жніўня ў Францыі затрымалі стваральніка Telegram Паўла Дурава, калі той прыляцеў у Парыж з Азербайджана на сваім прыватным самалёце.
Як тлумачаць французскія медыя, прычына затрымання ў тым, што Дураў не супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі Францыі пры расследаванні злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем Telegram, а ў самім мэсэнджары няма мадэрацыі. Гэта ў вачах французскіх праваахоўнікаў робіць мільярдэра саўдзельнікам тэрарызму, гандлю наркотыкамі, злачынстваў, звязаных з педафіліяй, і махлярства.
Як хто адрэагаваў на арышт Дурава?