Полацкая школа вырашыла сабраць гуманітарку для Курска
Пра гэта ў тыктоку расказаў адзін з бацькоў — і паабяцаў, што заўтра каля выканкама будзе фура.
20.08.2024 / 16:16
Скрыншот відэа ў тыктоку
«Сабралі гуманітарку ў Курскую вобласць для ўцекачоў, пацярпелых», — кажа мужчына на відэа і дэманструе карзіну з магазіна «Капеечка», у якой бачны бутэлькі алею і вады, кансервы, цукар, грэчка.
Мужчына расказаў, што гуманітарную дапамогу вырашылі сабраць у полацкай школе №16, дзе вучыцца ягоны сын. Ён сцвярджае, што гэта таму, што Курск з’яўляецца горадам-пабрацімам Полацка (у іншым відэа ён дадае, што курская школа №43 — пабрацім полацкай школы №16).
За тры дні ролік набраў 91 тысячу праглядаў і 3,4 тысячы лайкаў. Але ў каментарах гэтая ідэя спадабалася далёка не ўсім. Адзін з найбольш залайканых каментароў такі: «У краіны, якая распачала ўсё гэта, уся табліца Мендзялеева, жабрак-беларус з Полацка тым часам збірае гуманітарку. Няхай Кірыл лепш яхту сваю прадасць. Зусім з глузду з'ехалі».
Але знайшліся і беларусы, якія шукалі такія самыя зборы ў сваіх гарадах. Таму мужчына запісаў другое відэа, у якім расказаў, што ведае толькі пра тое, што збор гуманітаркі ў Полацку ініцыявала школа №16 — туды ў фае яшчэ і сёння можна прыносіць бакалею.
— 21 жніўня адбудзецца асноўны збор па Полацку, які будзе праходзіць насупраць райвыканкама а 10 раніцы. Там, як мне сказалі, будзе фура, будуць грузіць.
«Заходзілі як нож у масла». Беларускія байцы былі сярод тых, хто першым зайшоў у Курскую вобласць
У Глушкоўскім раёне Курскай вобласці знікла пантонная пераправа праз раку Сейм
На расійскім Першым канале заклікалі да дывановых бамбаванняў Курскай вобласці