Беларусь пабудуе дадатковую паласу на аўтатрасе М1
У Беларусі пабудуюць дадатковую паласу руху на сваім участку аўтамагістралі М1, якая ідзе ад Брэста да Масквы. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, піша «Інтэрфакс».
16.08.2024 / 19:23
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Анлайнер
«Узгоднены новы праект рашэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, які прадугледжвае будаўніцтва на трасе М1 з беларускага боку дадатковай паласы руху», — сказаў Ляхновіч.
Ён дадаў, што новая паласа руху будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2025 годзе, і гэта, маўляў,
дазволіць «значна палепшыць схему грузатранспартнага патоку і, перш за ўсё, аўтамабіляў, якія перавозяць грузы, што хутка псуюцца».
Пад Зэльвай рабілі дарогу і знайшлі танк
У Беларусі будуць будаваць менш новых дарог
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю