З уваходу ў Чырвоны касцёл знікла апячатванне. Нешта адбываецца?
Па свежых здымках турыстаў у сацсетках выданне Katolik.life заўважыла, што з дзвярэй закрытага ўжо амаль два гады Чырвонага касцёла ў Мінску знік дакумент аб тым, што будынак храма апячатаны. Калі на фота ад 11 жніўня ўваход у касцёл яшчэ быў апячатаны, то на здымках ад 12 жніўня — ужо не.
15.08.2024 / 21:24
Гэта адбылося праз два тыдні пасля змены пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены, якая размяшчалася ў Чырвоным касцёле. Таму зняцце апячатванне магло быць успрынята як пачатак доўгачаканых работ у храме, якія анансавалі ўлады і пасля завяршэння якіх абяцалі зноў адкрыць касцёл. Вернікі лічаць, што адной з умоў гэтага была змена пробашча.
Аднак пакуль усё застаецца без зменаў. Як расказалі парафіяне, ніякай дзейнасці ў храме не назіраецца, а ўсе астатнія дзверы касцёла застаюцца апячатанымі. Парафіяне мяркуюць, што пячатку з галоўнага ўваходу хтосьці сарваў па невядомых матывах, як гэта ўжо было раней у студзені.
Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра пачатак работ у храме па-ранейшаму няма.
«Няпраўда абурае». Вернікі расказалі, што не так са звальненнем пробашча Чырвонага касцёла
На развітанні з ксяндзом Завальнюком адключылі трансляцыю. Што там было?
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла
Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага
У Мінгарвыканкаме расказалі, калі адновіць дзейнасць Чырвоны касцёл