Названа лічба збітых украінскіх СПА ў небе над Беларуссю. Яна ўражвае

СПА Беларусі 9 жніўня збіла над Магілёўскай вобласцю 13 беспілотнікаў, якія ляцелі з Украіны. Такую інфармацыю перадае ТАСС са спасылкаю чамусьці на намесніка начальніка факультэта Ваеннай акадэміі РБ. 

12.08.2024 / 16:36

Пакуль іншых падрабязнасцяў няма. 

Паводле маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 9 жніўня 2024 года падчас вылетаў авіяцыі УС РБ ніякіх дронаў выяўлена не было. Таксама не было ніякіх запускаў ракет са знішчальніка СУ-30 або верталёта Мі-24.

«Беларускі Гаюн» робіць выснову, што інфармацыя Лукашэнкі пра збіты ўкраінскі дрон над Беларуссю «з'яўляюцца звычайнай лухтой».

Менавіта на падставе нібыта збітых дронаў Лукашэнка загадаў узмацніць групоўку беларускай арміі на мяжы з Украінай.

10 жніўня на тэлеканале АНТ з'явілася відэа ад Міністэрства абароны Беларусі з, як сцвярджаецца, рэшткамі збітых украінскіх беспілотнікаў.

Nashaniva.com