Мінабароны апублікавала ВІДЭА з нібыта доказамі збіцця беспілотнікаў пад Касцюковічамі
На тэлеканале АНТ з'явілася відэа ад Міністэрства абароны Беларусі з, як сцвярджаецца, рэшткамі збітых украінскіх беспілотнікаў.
На відэа бачныя дэталі ад нечага, якія вісяць па дрэвах і ляжаць на зямлі.
Сцвярджаецца, што з гэтымі знаходкамі будуць працаваць спецыялісты.
На другім відэа сцвярджаецца, што ўжо знойдзена каля 7-8 абломкаў беспілотніка, ён самалётнага тыпу і, магчыма, самаробны.
«Не прыведзена ніякіх доказаў». У Вярхоўнай Радзе пракаментавалі заяву Лукашэнкі пра беспілотнікі
МЗС пагражае выгнаць з Беларусі пасольства Украіны
Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра
Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі
Каментары