У Дагестане мужчына ў жаночым нікабе расстраляў паліцэйскіх — яго шукаюць ужо сем гадоў
У 2016 годзе ўлады абвясцілі аб яго ліквідацыі. Але праз год ён зноў расстраляў сілавікоў.
09.08.2024 / 22:43
Нікаб. Фота: Wikimedia Commons
У Дагестане мужчына ў жаночым нікабе расстраляў двух паліцэйскіх. Сілавікі спынілі чалавека ў традыцыйнай мусульманскай рэлігійнай жаночай вопратцы — і той адкрыў агонь.
Як аказалася, мужчына ў нікабе — гэта лідар групы баевікоў Алі Дэмільханаў, яго не могуць злавіць ужо сем гадоў, піша Baza.
У 2016 годзе на дарозе Ніжні Герзель — Энгель-Юрт паспрабавалі спыніць два аўтамабілі. З машын па сілавіках адкрылі агонь з аўтаматаў, а таксама закідалі паліцэйскіх гранатамі. Тады пацярпелі чатыры сілавікі.
Неўзабаве МУС дало справаздачу адносна аперацыі па знішчэнні тых, хто нападаў, сярод іх быў лідар групы Алі Дэмільханаў. Але праз год ён «ажыў» — расстраляў двух паліцэйскіх і ўцёк.
Фота: Baza
Цяпер МУС Дагестана зноў распаўсюдзіла арыенціроўку на Дэмільханава. Ураджэнец Чачні, які хаваецца ўжо сем гадоў, перасоўваецца па Дагестане ў жаночым нікабе — шырокай вопратцы з доўгімі рукавамі, якая да таго ж цалкам закрывае твар.
Нядаўна муфтыі Дагестана часова забаранілі насіць нікабы ў мэтах барацьбы з тэрарызмам.
Шахматыстка ў Дагестане спрабавала атруціць суперніцу на чэмпіянаце
У Махачкале паліцэйскія забілі «ветэрана вайны» ва Украіне
У Дагестане эвакуявалі жыхароў шматкватэрнага дома з-за пагрозы яго ўзарваць