У Дагестане эвакуявалі жыхароў шматкватэрнага дома з-за пагрозы яго ўзарваць
У дагестанскім горадзе Каспійск невядомыя забарыкадаваліся ў жылым доме і пагражаюць яго падарваць, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы са спасылкай на крыніцы.
Паводле даных «РИА Новости», жыхары шматкватэрнага дома эвакуяваныя, праходзяць «спецмерапрыемствы».
Інфармацыя з месца падзей супярэчлівая. Адныя пішуць пра некалькі чалавек, іншыя толькі пра аднаго, у адных крыніцах сцвярджаецца пра пагрозы ўзарваць дом, іншыя гэта адмаўляюць.
Каментары