Першаму пацыенту ў свеце ўжывілі цалкам механічнае сэрца

Яно выраблена з тытану і дазваляе чалавеку паўнавартасна займацца спортам.

31.07.2024 / 18:33

Тытанавае сэрца ад амерыканскай кампаніі BiVACOR, якое ўпершыню было перасаджана чалавеку. Фота: Тэхаскі інстытут сэрца (THI)

Навукоўцы з Тэхаскага інстытута сэрца (THI) сумесна з амерыканскай біятэх-кампаніяй BiVACOR правялі першую ў гісторыі аперацыю па перасадцы пацыенту цалкам механічнага сэрца. Пра гэта напісана на афіцыйным сайце самога інстытута.

«Прылада ўяўляе сабой тытанавую ротарную помпу з магнітнай левітацыяй, якая перапампоўвае кроў і замяняе абодва жалудачкі сапраўднага сэрца. Прылада важыць мала, амаль не зношваецца і дазваляе пацыенту займацца спортам», — адзначаюць навукоўцы з Тэхаскага інстытута сэрца (THI).

Тытанавае сэрца ад амерыканскай кампаніі BiVACOR. Фота: Тэхаскі інстытут сэрца (THI)

Па словах даследчыкаў, новае механічнае сэрца з'яўляецца толькі часовай мерай для пацыентаў з тэрмінальнай стадыяй сардэчнай недастатковасці, якім трэба больш часу на пошук прыдатнага донарскага сэрца.

У шматлікіх пацыентаў няма часу на чаканне новага сэрца, што можа каштаваць ім жыцця, таму і быў прыдуманы праект штучнага сэрца, падагульнілі навукоўцы.

Пратэзы з Швейцарыі і Індыі, лекі з Бангладэш. Міністр здароўя расказаў, як сфера жыве ва ўмовах санкцый

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі

У папулярнага прэпарата Ozempic з'явіўся больш паспяховы канкурэнт. Вось які

Nashaniva.com