Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні
Сталі вядомыя прозвішчы палітзняволеных жанчын, вызваленых 3 ліпеня. Пра гэта напісала «Гомельская вясна».
24.07.2024 / 20:34
Чатыры жанчыны былі вызваленыя 3 ліпеня па памілаванні:
- Дар'я Лосік (ёй заставалася правесці за кратамі менш за месяц)
- Паліна Палавінка (заставалася правесці за кратамі два тыдні)
- Тамара Астрэйка (заставалася правесці за кратамі больш за паўтара года)
- Кацярына Мадзянкова (яе тэрмін невядомы)
Апроч таго, па сканчэнні тэрміну 2 ліпеня вызвалілася Святлана Лупач (ёй прысудзілі паўтара года).
Чацвёра з вызваленых жанчын былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а Дар'я Лосік — за каментарый пра свайго палітзняволенага мужа «экстрэмісцкаму» тэлеканалу «Белсат».
Паліна Палавінка была за кратамі з 2 чэрвеня 2022, Дар'я Лосік — з 18 кастрычніка 2022, Тамара Астрэйка — з 15 лістапада 2023-га. Дата затрымання Кацярыны Мадзянковай невядомая.
У Астрэйкі чацвёра дзяцей, Мадзянкову і Лосік чакалі маленькія дочкі.
Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца
Праваабаронцам дакладна вядома ўжо пра 16 палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня
ЗША вітаюць вызваленне беларускіх палітвязняў і заклікаюць вызваліць астатніх
«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення