ЗША вітаюць вызваленне беларускіх палітвязняў і заклікаюць вызваліць астатніх
ЗША вітаюць вызваленне некаторых палітвязняў у Беларусі. Заяву намесніка памочніка дзяржсакратара Крыстафера Сміта апублікавала ў твітары амерыканская амбасада ў Мінску.
«Мы вітаем навіну аб вызваленні некаторых з найбольш уразлівых палітычных зняволеных Беларусі. Больш за 1400 палітвязняў застаюцца несправядліва затрыманымі. Мы заклікаем іх неадкладна вызваліць і пацвярджаем нашу прыхільнасць правам чалавека і дэмакратыі ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў выхад на волю некалькіх палітвязняў, у асноўным, з анказахворваннямі. На цяперашні момант праваабаронцам вядомыя імёны 10 вызваленых чалавек, але яны, за выключэннем Рыгора Кастусёва, не называюцца.
Каментары