У Іванаўскім раёне ратавальнікі дасталі змяю з канапы

У вёсцы Ляхавічы Іванаўскага раёна жанчына выклікала ратавальнікаў на змяю, якая схавалася ў канапе. Тыя паспяхова справіліся з задачай, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

23.07.2024 / 16:27

Канапа стаяла не ў хаце, а на двары. Гаспадыня заўважыла каля яе змяю і вырашыла даведацца, ці жывая яна. А калі тая зашыпела і залезла ў канапу, то жанчына выклікала ратавальнікаў.

«Работнікі МНС паспяшаліся на дапамогу занепакоеным гаспадарам і дасталі змяю з канапы», — праінфармавалі ў абласным упраўленні МНС.

Праўда, небяспечнага ў гэтай жывёліне нічога не было, бо гэта быў звычайны вуж. Яго выпусцілі на волю.

«Дзеці гулялі, а змяя плавала ў лужыне». У раёне Барысава нашэсце гадзюк — камунальнікі не рэагуюць

У Інданезіі гіганцкі пітон праглынуў жанчыну

На аўкцыёне ў Смалявічах будуць біцца за права здабываць гадзюк

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»

Nashaniva.com