Два беларускія банкі адмянілі абмежаванні па аперацыях за мяжой
З 18 ліпеня БНБ-Банк адмяніў абмежаванні па аперацыях за мяжой. Яны былі ўведзеныя з 5 ліпеня і тычыліся як зняцця грошай, так і безнаяўных плацяжоў.
20.07.2024 / 17:01
«Для трымальнікаў картак Visa і Mastercard адмяняюцца ўведзеныя 5 ліпеня часовыя ліміты на здзяйсненне наяўных і безнаяўных аперацый за межамі Беларусі», — паведаміла фінустанова.
Пры гэтым банк пакінуў абмежаванні па некаторых безнаяўных плацяжах — па крыптакашальках і азартных гульнях на грошы (код аперацыі 7995).
Раней абмежаванні ў аперацыях за мяжой таксама ўводзіў Белгазпрамбанк, але і ён з 18 ліпеня таксама іх паслабіў.
«У нас ніякіх збояў няма». Сітуацыя з Microsoft не паўплывала на працу аэрапорта «Мінск»
Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку