Байдэн можа выйсці з выбарнай гонкі ўжо на гэтыя выхадныя
Выданне Axios паведаміла на падставе сведчання сваіх крыніц, што Джо Байдэн блізкі да прыняцця пастановы аб зняцці сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ЗША. Цяперашні прэзідэнт ЗША нібыта можа афіцыйна абвясціць пра гэта ўжо ў гэтыя выхадныя.
18.07.2024 / 19:48
Джо Байдэн. Фота: Mario Tama/Getty Image
Некалькі высокапастаўленых членаў Дэмакратычнай партыі паведамілі Axios, што ціск з боку партыйных лідараў і блізкіх сяброў усё больш пераконвае Джо Байдэна ў неабходнасці зняцца з прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў лістападзе.
Як паплечнікі па партыі, так і донары дэмакратаў ўпэўненыя, што Байдэн ужо не зможа змяніць грамадскую думку, якая склалася адносна ягонага стану здароўя і магчымасці выконваць абавязкі прэзідэнта ў будучыні. Больш за тое, многія дэмакраты асцерагаюцца, што ў выпадку вылучэння Джо Байдэна партыя не толькі з трэскам прайграе прэзідэнцкія выбары, але саступіць і на прамежкавых выбарах 2026-га.
У прыватным парадку пра гэта прэзідэнту, паводле даных амерыканскіх СМІ, паведаміла былая спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі. Паводле звестак CNN і Politico, яна гатовая і публічна заклікаць Байдэна да зняцця сваёй кандыдатуры.
Сёння стала вядома, што Джо Байдэн здаў станоўчы тэст на каранавірус. Прэзідэнт заявіў, што адчувае сябе добра, але знаходзіцца ў самаізаляцыі.
У Байдэна дыягнаставалі каранавірус
Байдэн назваў адзіную ўмову, пры якой адмовіцца ад прэзідэнцтва
Байдэн ледзь не паўтарыў галоўны лозунг Трампа
Байдэн звярнуўся да нацыі ў сувязі з замахам на Трампа
Байдэн сказаў, што моліцца за Трампа, і заклікаў аб'яднацца ўсю нацыю