Для беларускіх першакласнікаў уводзяць новы прадмет

Каб палегчыць першакласнікам адаптацыю да школьнага працэсу, Міністэрства адукацыі з 1 верасня ўводзіць новы прадмет — «Уводзіны ў школьнае жыццё», пішуць «Мінск-Навіны».

18.07.2024 / 17:14

Праграма разлічаная на 60 вучэбных гадзін на працягу першых 20 вучэбных дзён. Заняткі будуць праводзіцца ў форме ўрокаў, з выкарыстаннем гульняў і развіваючых практыкаванняў.

Праграма накіраваная на спрыянне паспяховай адаптацыі дзяцей да школы. Яна ўключае ў сябе такія тэмы, як «Правілы школьнага жыцця», «Падрыхтоўка вучняў да пісьма», «Выхаванне і развіццё асобасных якасцяў навучэнцаў» і інш.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2024 года.

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

«Страшна, што можа апусціцца жалезная заслона». Мінскія падлеткі расказалі пра сваё жыццё ў цяперашняй Беларусі

У Наваполацку і Віцебскім раёне за год «згубіўся» кожны дзясяты першакласнік

Nashaniva.com