Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

З 18 ліпеня ў 00:00 легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі не будуць пускаць на тэрыторыю Еўрасаюза.

17.07.2024 / 13:15

Фота: Мытны камітэт Літвы

Забарона на ўезд на тэрыторыю ЕС распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, незалежна ад нацыянальнасці іх уладальніка або кіроўцы, піша lrt.lt. 

Да 16 жніўня 2024 г. дапускаецца ўвоз на тэрыторыю Літвы легкавых аўтамабіляў, якія не прызначаны для продажу і належаць грамадзянінам Беларусі, якія маюць дзейную візу або дзейны дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне ў Літве ў ЕС. Выключэнне не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах. 

Мытнае ведамства паведамляе, што аўтамабілі з беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза, у тым ліку з Літвы, павінны пакінуць яе да 18 студзеня 2025 года. 

Да гэтай даты аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у дарожным руху на тэрыторыі Літвы, а таксама ўвозіцца і рэгістравацца ў Літве. 

Пасля 18 студзеня аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. 

Асобы, якія кіруюць аўтамабілямі з беларускімі нумарамі пасля апублікаваных тэрмінаў забароны, будуць прызнавацца парушальнікамі заканадаўства і прыцягвацца да адказнасці, якая прадугледжвае штраф і канфіскацыю аўтамабіля. 

Забарона не распаўсюджваецца на ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза, а таксама Літвы аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, на дыпламатычных дзяржаўных нумарах або прызначаны для супрацоўнікаў дыпламатычных місій і іх семʼяў для асабістага карыстання членамі.

Латвія з 16 ліпеня забараніла ўезд машын з беларускімі нумарамі. 

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі

Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд машын з беларускімі нумарамі 

Nashaniva.com