Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан

Там кіраўніку Адміністрацыі распавялі пра партызанскі рух падчас Другой сусветнай вайны.

17.07.2024 / 12:44

Фота: Гомельшына афіцыйна

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты адправіўся з рабочым візітам у Гомельскую вобласць, сур'ёзна пацярпелую ад урагану.

Аднак спачатку Круты паехаў не ў пацярпелыя раёны, а ў памятную зону «Рубеж» на мяжы Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў, піша прэс-служба кіраўніка Гомельскай вобласці.

Там чыноўнік усклаў кветкі да мемарыяльнага знаку ў гонар воінаў-вызваліцеляў. Таксама для Крутога правялі экскурсію, падчас якой распавялі пра партызанскі рух, акупацыю і аперацыю «Баграціён».

Пасля экскурсіі Крутому паказалі некаторыя наступствы ўраганнага ветру.

Афіцыйныя СМІ паведамляюць, што Круты плануе наведаць шэраг вытворчых і сацыяльных аб'ектаў у Лельчыцкім, Мазырскім і Калінкавіцкім раёнах.

Нагадаем, на выходных па поўдні Беларусі прайшоў магутны ўраган. Больш за 100 тысяч чалавек на некалькі дзён засталіся без святла і вады, было паралізаванае жыццё ў буйным райцэнтры — Мазыры.

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра

Праблемы з электрычнасцю на Мазыршчыне б'юць па медыцынскіх установах

Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Nashaniva.com