56 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі заклікалі Лукашэнку і ААН падтрымаць правядзенне ўсеагульнай палітычнай амністыі ў Беларусі

«У Вас ёсць унікальная магчымасць перавярнуць старонку мінулага і ўвайсці ў гісторыю не толькі як бескампрамісны кіраўнік, але і як палітычны лідар, які праявіў мудрасць і міласэрнасць».

16.07.2024 / 12:00

 

Лаўрэаты вітаюць амністыю цяжкахворых палітзняволеных, якую абʼявіў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер, паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», вядома пра мінімум 18 беларусаў, якія выйшлі на волю. Заяву апублікаваў на сваім сайце палітолаг Зміцер Балкунец.

 

«Вітаем прыняцце закона аб амністыі і першыя крокі па вызваленні цяжка хворых зняволеных у Беларусі. 

Заклікаем Аляксандра Лукашэнку праявіць гуманнасць і міласэрнасць, вызваліўшы ўсіх грамадзян, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі.

Недапушчальна падвяргаць людзей вашай краіны суровым выпрабаванням і цяжкім умовам толькі за іх перакананні. Кожны чалавек мае права на сваё меркаванне і павагу да сваёй асобы. 

У Вас ёсць унікальная магчымасць перавярнуць старонку мінулага і ўвайсці ў гісторыю не толькі як бескампрамісны кіраўнік, але і як палітычны лідар, які праявіў мудрасць і міласэрнасць, адказны перад сваім народам і яго будучыняй. 

Правядзенне ўсеабдымнай палітычнай амністыі і вяртанне да міжнародна прызнаных нормаў права і прынцыпаў гуманнасці стане значным палітычным актам, які сімвалізуе новы этап у гісторыі Беларусі. Мы спадзяемся, што наш заклік, разам з галасамі іншых людзей добрай волі, будзе пачуты, і гэты крок закладзе аснову для пачатку працэсу нацыянальнага адзінства і прымірэння», — гаворыцца ў звароце.

Сярод тых, хто падпісаў ліст, — нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. 

Другі беларускі нобелеўскі лаўрэат — праваабаронца Алесь Бяляцкі — асуджаны да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

30 гадоў таму Лукашэнку абралі прэзідэнтам

Nashaniva.com