«Іслач» не змагла вылецець на матч Лігі канферэнцый у Венгрыю

Адбылася пазаштатная сітуацыя, паведамляе прэс-служба беларускага клуба

16.07.2024 / 11:11

ФК «Іслач». Фота: Прессбол

«Наш рэйс з Рыміні [Італія] ў Будапешт спачатку быў перанесены на паўтары гадзіны, а затым адменены. Каманда вымушана вярнулася на начлег у гатэль у Сан-Марына. Кіраўніцтва актыўна займаецца транспартнымі пытаннямі па пераездзе ў Венгрыю», — гаворыцца ў тэлеграм-канале «Іслачы».

Матч у адказ «Іслач» — «Ля Фіярыта» пройдзе ў чацвер у Венгрыі, дзе пасля ўварвання Расіі ва Украіну праводзяць матчы беларускія клубы. Першы матч у Сан-Марына скончыўся перамогай беларускага клуба 1:0. 

Памёр Міхаіл Вергеенка

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Nashaniva.com