Матч Лігі чэмпіёнаў «Пюнік» — «Дынама» Мінск пакажуць у Беларусі

У аўторак мінскае «Дынама» ў матчы ў адказ першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з армянскім «Пюнікам». Сустрэча пачнецца а 19:00.

15.07.2024 / 12:09

Прамую трансляцыю паядынку пакажа тэлеканал «Беларусь 5», а таксама сайт sport5.by.

Нагадаем, першы матч завяршыўся з лікам 0:0.

Пераможца двубою згуляе ў наступным раўндзе з пераможцам пары «Лудагорац» (Балгарыя) — «Дынама-Батумі» (Грузія). Першы матч скончыўся з лікам 3:1 на карысць балгарскага клуба.

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Nashaniva.com