Ілан Маск: Мяне двойчы спрабавалі забіць за апошнія восем месяцаў
Маск сцвярджае, што замахі на яго рыхтаваліся ў Тэхасе.
14.07.2024 / 14:21
Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images
Мільярдэр Ілан Маск на фоне замаху на экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа расказаў, што і яго нядаўна спрабавалі забіць.
Маск адрэагаваў на паведамленне аднаго з карыстальнікаў X, які заклікаў яго ўзмацніць ахову.
«Наперадзе небяспечныя часы. Два чалавекі (два асобныя выпадкі) ужо спрабавалі мяне забіць за апошнія 8 месяцаў. Яны былі арыштаваныя са зброяй прыкладна ў 20 хвілінах язды ад штаб-кватэры Tesla у Тэхасе», — распавёў Маск.
Падрабязнасцяў меркаваных замахаў ён не раскрыў.
Напярэдадні падчас перадвыбарчага мітынгу ў Пенсільваніі стралялі ў кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа. Куля праляцела ў сантыметры ад галавы палітыка, ён атрымаў раненне вуха.
У выніку страляніны загінулі два чалавекі, у тым ліку нападаючы, яшчэ двое атрымалі цяжкія раненні. ФБР кваліфікавала падзеі як замах на экс-прэзідэнта.
Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі
Чалавек, які страляў на мітынгу ў Дональда Трампа, забіты
ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа