Калумбійскі фанат, які ўдарыў лідара зборнай Уругвая Нуньеса і пасадзіў яму фінгал, аказаўся святаром

Пасля паразы зборнай Уругвая ў паўфінале Кубка Амерыкі ад Калумбіі (0:1) уругвайскія гульцы пабіліся на трыбунах з фанатамі Калумбіі.

12.07.2024 / 07:55

А заўзятар, з якім біўся форвард Уругвая Дарвін Нуньес аказаўся святаром, піша Nacional.

Святар на скрыншоце злева (без акуляраў)

Дарвін Нуньес на відэа ў чорнай майцы

Нуньес пасля фінальнага свістка пасварыўся з калумбійскімі фанатамі, раззлаваўшыся на абразы і непрыстойныя жэсты ў свой адрас, шпурнуў у іх крэсла, а потым падняўся трыбуну, дзе ўвязаўся ў бойку.

Дарвін Нуньес пасля бою. Noticiasrcn.com

Калумбія другі раз у сваёй гісторыі (першы раз у 2001-м) прабілася ў фінал Кубка Амерыкі (аналаг Еўра). У фінале што пройдзе ў ноч на панядзелак (пачатак а 03:00 раніы) яны згуляюць супраць Аргенціны. Вядзе каманды ў бой экс-зорка «Рэала» Хамес Радрыгес.

Аргенціна і Уругвай па 15 разоў выйгравалі Кубак Амерыкі, які разгрываецца з 1916 года.

Гульцы зборнай Уругвая пабіліся з фанатамі Калумбіі пасля прайгранага паўфіналу Кубка Амерыкі ВІДЭА

Крытыкаваная ўсімі Англія пры канцы сустрэчы праскочыла ў фінал ВІДЭА

Карл III звярнуўся да зборнай Англіі з незвычайнай просьбай

Nashaniva.com