П'яны мужчына пасля адпачынку на Зыбіцкай адхвастаў дзягай чужыя машыны. Цяпер яго будуць судзіць
У Мінску затрымалі 24-гадовага замежнага грамадзяніна, які сп'яну пашкодзіў машыны, прыпаркаваныя каля сталічнага гатэля.
11.07.2024 / 16:57
Аператыўнікі Маскоўскага РУУС высветлілі, што на досвітку турыст вяртаўся ў гатэльны нумар пасля адпачынку на вуліцы Зыбіцкай. Аднак жа па дарозе яму чымсьці не дагадзілі чужыя машыны.
Падышоўшы да паркоўкі пры гатэлі, мужчына выняў дзягу са штаноў і пачаў ёй біць па аўтамабілях, якія на ёй стаялі.
Вынікам такіх паводзін сталі чатыры пашкоджаныя машыны з нанесенай агульнай шкодай больш за 11 тысяч рублёў.
Патлумачыць прычыну свайго ўчынку мужчына не змог, супраць яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.
У Барысаве мужчына страляў з акна з пнеўматыкі і параніў 3-гадовую дзяўчынку
Мінчук пабіў барменаў у кафэ за тое, што яны не хацелі ўключаць песні для ягонай жонкі
Мінчук абраў дзіўны спосаб знаёмства з дзяўчатамі — і атрымаў крымінальную справу