«Вялікую Айчынную вайну» лічыць самай значнай падзеяй у гісторыі толькі траціна беларусаў — Інстытут сацыялогіі
Пра тое, як жыхары Беларусі ацэньваюць ролю «Вялікай Айчыннай вайны» ў гісторыі і сучаснасці, даведаўся Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук. Толькі траціна апытаных (30,2 %) лічаць яе найбольш значнай падзеяй у гісторыі XX стагоддзя, а 56,7% рэспандэнтаў успрымаюць гэту вайну як нацыянальную трагедыю, піша Thinktanks.by
10.07.2024 / 19:31
Карціна Валянціна Волкава «Мінск, 3 ліпеня 1944 года»
Такі вынік Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук атрымаў у ходзе даследавання, праведзенага ў лютым—сакавіку 2024 года, у якім паўдзельнічала 900 рэспандэнтаў.
Як сведчыць апытанне, 23,8% насельніцтва разглядаюць «Вялікую Айчынную» як адну з мноства войнаў у гісторыі Беларусі.
Адказы на пытанне, з чым асацыюецца гэта вайна, размеркаваліся наступным чынам:
- з масавым партызанскім рухам (60,6 %);
- абаронай Брэсцкай крэпасці (60,3 %);
- нацыянальнай трагедыяй (56,7%);
- цяжкімі стратамі беларускага народа (56,0%);
- вызваленнем Беларусі ад захопнікаў (52%);
- супрацівам мінскіх падпольшчыкаў (40,6 %).
Пры просьбе назваць герояў «Вялікай Айчыннай вайны» 30% не змаглі ўспомніць ніводнага прозвішча, 18,8% назвалі Георгія Жукава, 17,9% — Зою Касмадзям'янскую, 14,3% — Марата Казея, 12,6% — Мікалая Гастэлу.
Амаль у кожнага другога беларуса дзяды і бабулі прымалі ўдзел у вайне (49,5%), у кожнага пятага — іншыя сваякі (дзядзькі/цёткі, браты/сёстры) (20,9%) і прадзеды, прабабулі (20,7%). Толькі 12,7% жыхароў краіны паказалі, што ніхто з іх сваякоў не ваяваў. Не змаглі адказаць 5,3% рэспандэнтаў.
Крыніцы веды пра вайну:
- дакументальныя (51,9 %) і мастацкія (45,8%) фільмы;
- расповеды родных і блізкіх людзей (46%);
- праграмы Беларускага тэлебачання (38,5 %);
- мастацкая літаратура пра вайну (38,5 %);
- вучэбныя праграмы школ і ВНУ (36,9 %);
- тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы (35,9 %);
- музеі, выставы, мемарыялы (34,8 %);
- навукова-гістарычная літаратура (31,1 %);
- асабістыя размовы з ветэранамі, сведкамі вайны (28,1 %).
Стала вядома, што за жанчына-правакатарка хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам з Z-сімволікай
Акадэмія адукацыі да юбілею вызвалення Беларусі правядзе канферэнцыю пад настальгічнай назвай
Камуністы нечакана выступілі супраць перайменавання вуліцы Каліноўскага ў Мінску
Замазваць «пераможную» сімволіку на былым польскім доце пад Ляхавічамі адправілі бээрэсэмаўцаў