Грамадства4848

Стала вядома, што за жанчына-правакатарка хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам з Z-сімволікай

Хто ж тая фанатка вайны, якая гуляла па вуліцах Брэста з расійскім сцягам з літарай Z і праз якую як мінімум адзін чалавек затрыманы? «Наша Ніва» расказвае пра яе асобу.

Наталля Каробка. Фота: сацсеткі

Гэта Наталля Каробка, ёй 51 год. Зарэгістравана жанчына ў Пружанах, але жыве, меркавана, у прыватным доме ў Брэсце. На яго, дарэчы, Наталля павесіла сцягі Беларусі і СССР. А ўнутры хаты ў фанаткі Лукашэнкі і Пуціна вісяць іх фотаздымкі. Зрэшты, там амаль што тэматычны музей: ёсць і сцягі розных памераў, і майкі з цытатамі Лукашэнкі. Калекцыя сувеніраў са спартыўных спаборніцтваў суседнічае з рэчамі з лагатыпамі вагнераўцаў.

Скрын відэа з тыктоку

Без дэманстрацыі сімвалаў вайны не абыходзіцца ў Наталлі нават сямейная вячэра: смажыць шашлыкі пад алкаголь жанчына ходзіць у кепцы з літарай Z.

Па апошніх вядомых звестках, Наталля працавала майстрыцай у ТАА «Белмаркеткампанія». Сацыяльна актыўнай у сацыяльных сетках пачала быць у 2020 годзе, але асабліва пачала старацца пасля пачатку вайны Расіі ва Украіне.

Наталля выходзіла на акцыі з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам, удзельнічала ў аўтапрабегах «Патрыётаў Беларусі». Свайго сына таксама брала на прапагандысцкія мерапрыемствы. У мінулым годзе сын Наталлі служыў у беларускай арміі.

Наталля — актыўная ўдзельніца розных мерапрыемстваў, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Яна даволі часта ходзіць на іх менавіта з расійскім сцягам. Далучаецца і да «Бессмяротнага полка».

Скрын відэа з тыктоку

Год таму, калі стала вядома, што вагнераўцы створаць лагер у Магілёўскай вобласці, Наталля запісала відэа з іх сцягам і подпісам: «Сардэчна запрашаем у Беларусь!».

На сваёй старонцы ў тыктоку жанчына распаўсюджвае прапагандысцкія ролікі. Сярод яе любімых хэштэгаў — #забацьку і #пуциннашпрезидент, #победабудетзанами. У адным з ролікаў у тыктоку Наталля заклікае паставіць лайкі тых, хто хоча аднаўлення СССР — сабрала ажно 94 лайкі.

Скрын відэа з тыктоку

На старонку Наталлі ў тыктоку падпісана больш за 17 тысяч чалавек. Менавіта там яна змясціла ролік, якім зацікавіліся сілавікі. «Ідзём мы па Брэсце са сцягам сяброўскай нам Расіі, і тут да нас адна недабрастчанка як дае…лася», — падпісала відэа Наталля.

Тым часам губазікаўцы прадказальна выступілі на баку прарасійскіх актывістаў. Яны паведамілі, што жанчына, якая выступіла супраць прапаганды вайны на вуліцах Брэста, «у той жа дзень выехала з краіны ў Польшчу», а «ў 2020 яна ў экстрэмісцкіх чатах заклікала да беспарадкаў».

Скрын відэа з тыктоку

А вось хлопца, які выпадкова стаў сведкам канфлікту і крытычна выказаўся наконт расійскага сцяга з літарай Z, затрымалі. Сілавікі ўжо запісалі відэа з ім: хлопец папрасіў прабачэння ў Наталлі, расійскага народа і «ўдзельнікаў СВА».

Каментары48

  • Абармот
    25.06.2024
    А что ж она сыночка не отправила воевать за "общее отечество"?)))
  • Кітаец
    25.06.2024
    Адмарожаная на ўсю голаву баба.
  • 777
    25.06.2024
    Я та думаў што гэта шчырая фанатка "руского міра", але прачытаўшы гэты артыкул зразумеў што гаворка ідзе аб псыхічна хворай жанчыне.

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы5

У цэнтры Мінска легла на бок машына міліцыі ВІДЭА9

У Мінску будуць судзіць вядомага канцэртнага фатографа

У Ізраілі пры атацы дрона загінуў рэпатрыянт з Беларусі

Інтэрпал выключыў са свайго «чырвонага спісу» рэжысёра Андрэя Гнёта. Але гэта яшчэ не канец справы1

Польскія спецслужбы расследуюць пагрозу забойства Паўла Латушкі 10

«Дзеці гулялі, а змяя плавала ў лужыне». У раёне Барысава нашэсце гадзюк — камунальнікі не рэагуюць5

Перасаджвацца ў іншы аўтобус у чарзе на мяжы больш нельга? Здаецца, так3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася

Галоўнае
Усе навіны →