Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення
Верагодна, гэта звязанае з тым, што частка палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні — ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі.
08.07.2024 / 10:21
Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням. Таксама паведамляецца, што працэдура вызвалення адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы, піша «Вясна».
Праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.
Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва
«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення
Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?
Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца