Балкунец прычэпіць сябе кайданкамі да чыгункі. Ну амаль
4 ліпеня з 9 да 18 гадзін будзе праведзена аднадзённая акцыя на польска-беларускай мяжы. Яе ўдзельнікі перакрыюць адзіны пункт пропуску грузавога транспарту Кукурыкі-Казловічы, паведаміў Дзмітрый Балкунец «Радыё Рацыі».
03.07.2024 / 20:07
Дзмітрый Балкунец. Скрын відэа: belsat_news / YouTube
Удзельнікі акцыі атрымалі дазвол на яе ад польскіх уладаў.
Паводле палітыка, акцыя «падтрыманая польскім урадам, калі прэзідэнт Польшчы абмяркоўваў гэтыя пытанні падчас візіту ў Кітай. Таксама гэта ўжо ўльтыматум да Лукашэнкі, агучваў Сікорскі, калі ён некалькі дзён таму казаў пра сітуацыю якая склалася на мяжы».
Балкунец гаворыць, што хоча часова спыніць рух для грузавых фур, бо гэта адзіны пункт, які на сёння працуе на беларуска-польскай мяжы. Але, па ягоных словах, час ад часу актывісты будуць адкрываць вокны для руху фур. Каго будуць прапускаць і па якім прынцыпе, невядома.
Перакрываць актывісты будуць рух з Беларусі ў ЕС. Іх патрабаванні — вызваленне палітвязняў, а таксама вырашэнне мігранцкага крызісу. Паводле Балкунца, гэта будзе сігнал Лукашэнку.
У маі Балкунец прапанаваў як спосаб вызвалення палітвязняў — прычапіць Ціханоўскую ці каго з іншых палітыкаў кайданкамі да чыгункі. Сам Балкунец на такі крок пакуль не наважыўся.
Лябедзька патлумачыў, чаму лічыць Балкунца папулістам і правакатарам
Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай