«Гібрыд заздраўнага малебну і заўпакойнай ліціі». Да 3 ліпеня БПЦ склала службу, супярэчную канонам і здароваму сэнсу
Тэкст разаслалі па ўсіх прыходах і абавязалі адслужыць у Дзень незалежнасці.
03.07.2024 / 21:58
Фота: «Мінск-Навіны»
У Беларускай праваслаўнай царкве спецыяльна да 3 ліпеня склалі асаблівую службу. Яе тэкст разаслалі ў прыходы, святароў абавязалі адслужыць яе пасля літургіі.
У БПЦ упершыню стварылі асобную службу пад задачы набажэнна-літургічнага абслугоўвання ідэалагічнага дзяржаўнага мерапрыемства. Раней Царква абыходзілася ўжо наяўнымі малітвамі, крыху адаптуючы іх пад нейкую падзею, піша «Хрысціянская візія».
Вынік атрымаўся, як адзначаецца, унікальны — гібрыд заздраўнага малебну і памінальнай ліціі. Малебны і ліціі заўсёды служацца асобна, спалучэнне такіх службаў у адной — гэта літургічны і сэнсавы нонсэнс. Аднак складальнікаў спецыяльнай службы да 3 ліпеня гэта не спыніла.
Фота: «Хрысціянская візія»
У новай службе пад воклічам, з якога пачынаецца класічны падзячны малебен, ягоныя трапары, прашэнні і евангельскае чытанне аб'ядноўваюцца з ліційнымі трапарамі і памінальнай екцяннёй, пасля заканчэння якой чытаецца спецыяльная малітва з удзячнасцю «за збавенне Айчыны ад ворага лютага», а затым запар гучаць воклічы «Вечная памяць» і «Многая лета».
«Калі б нешта падобнае самавольна зрабіў на прыходзе любы святар, то бацюшку-эксперыментатара абавязкова чакаў бы выклік «на дыван» у дыяцэзію і як мінімум — гутарка пра недапушчальнасць парушэння статута. З напамінам аб захаванні святарскай прысягі», — адзначае канал.
Качанава звадзіла Мацвіенку ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку ФОТЫ
Асуджаны ва Украіне мітрапаліт РПЦ вызваліўся і аб'явіўся ў Беларусі
Духоўнік Лукашэнкі, які жыве напоўніцу. Што вядома пра дом, кватэры і машыны айца Фёдара Поўнага
Сілавікі з трох усходніх абласцей ужо памаліліся перад капсулай з зямлёй. Іншыя на чарзе